У чарговы раз філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” далучыўся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” і прапанаваў для дзяцей гульню “Загадка – розуму зарадка”. Загадка цесна звязана з беларускім фальклорам. Нашы продкі таксама любілі загадваць іх не толькі дзецям, але і дарослым. Менавіта з гэтай нагоды і была прапанавана такая гульня наведвальнікам бібліятэкі. У пачатку гульні з прысутнымі пагаварылі пра загадкі і гісторыю іх узнікнення. Далей дзеці паспаборнічалі паміж сабой у розных конкурсах, дзе разгадвалі загадкі розных жанраў, гэта: загадкі-рэбусы, загадкі-жарты, загадкі-шарады, відэа-загадкі і загадкі-красворды. Разгадванне загадак развівае мысленне, тлумачальнасць і кемлівасць.
Пасля мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Чтобы летом не скучать – выбирай, что почитать”, на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў.
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)


