• Чт. Ноя 21st, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Зімовыя святы беларусаў

Беларускія святы змяшчаюць шмат загадак і народнай мудрасці. Нашы продкі восенню цяжка працавалі, а зімою – адпачывалі і весяліліся. Бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і зноў плённа працаваць. А зімою, як вядома, што не месяц – свята!

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось прайшла гутарка-гульня “Зімовыя святы беларусаў”. Госці бібліятэкі даведаліся, як нашы продкі святкавалі Каляды, Стары Новы год, Хрышчэнне, Грамніцы, Аўласаў дзень.

Вучні згулялі ў гульню “Мароз” і пачулі  апавяданне У. Ягоўдзіка “Зіма і Зюзя”. У зале гучалі вершы беларускіх паэтаў пра зімовую пару.

Чулец Г.А. (бібліятэкар РДБ імя Алены Лось)

Поделиться новостью: