Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. Беларуская мова — гэта наша родная мова, якая заслугоўвае асаблівай увагі і захавання. Яна мае багатую гісторыю і літаратуру, якія адлюстроўваюць наш дух і характар. Дзіцяча-юнацкі сектар ЦРБ імя М. Засіма напярэдадні свята запрасіў на конкурс эрудытаў “Мова родная – мова модная” вучняў 5-6-х класаў гімназіі. Удзельнікам былі прапанаваны розныя конкурсы, такія як: конкурс «Перакладчыкі», дзе патрэбна было перакласці словы з рускай мовы на беларускую, у конкурсе “Наша спадчына” вучням патрэбна было знайсці ў кнізе М. Маляўкі “Сядзіба, або хата з матчынай душою” прадметы быту нашых продкаў, конкурс “Прадоўжы твор” выявіў, што дзеці добра ведаюць вершы беларускіх паэтаў. Мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што беларуская мова — гэта сапраўды стыльна і сучасна.
![]() |
![]() |
![]() |
А.С. Сухарэвіч (загадчык дзіцяча-юнацкім сектарам ЦРБ ім. М. Засіма)



