17 верасня да Дня народнага адзінства ў філіяле “Калядзіцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы за мір і адзінства”. На мерапрыемстве вялася гутарка аб тым, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе згуртаванасць і адзінства беларускага народа. Бібліятэкар звярнуў увагу, наколькі непадобныя паміж сабой розныя куточкі Беларусі.
Калі гаворка заходзіць пра народнае адзінства, у першую чаргу ўспамінаецца Вялікая Айчынная вайна – адно з самых цяжкіх выпрабаванняў, якое вытрымала наша краіна. Нашы прадзеды, прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, стаялі плячом да пляча і змаглі адваяваць радзіму ў фашысцкіх захопнікаў.
Мы жывем у мірнай Беларусі і верым у шчаслівую будучыню.
Т.І. Аляхновіч (бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка”)
