• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет

7 кастрычніка вучні 3-4 класаў завіталі ў Ліноўскую сельскую бібліятэку на літаратурны ранішнік “Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет”. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускай дзіцячай пісьменніцы, паэтэсы – Эдзі Агняцвет.

Імя Эдзі Агняцвет вядома не толькі ў нас, нашым чытачам, але і далёка за межамі Беларусі. Яе кнігі напісаны з любоўю і дабром да сваіх чытачоў. На старонках яе кніг многа сонца, святла, многа дабрыні і бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.

У гэтым і пераканаліся прысутныя, якія на працягу ўсяго мерапрыемства з задавальненнем чыталі яе вершы.

А.М. Антончык (загадчык Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: