5 чэрвеня ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў прышкольнага лагера ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” ладзілася гадзіна духоўнасці “Нябесная заступніца Беларусі – Еўфрасіння”, якая была прымеркавана да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Прысутным расказалі пра незвычайны лёс Еўфрасінні, пра яе самаадданае служэнне роднай зямлі, яе значнасць, як таленавітай жанчыны-падвіжніцы, пра тое, які яркі след яна пакінула ў гісторыі і памяці беларускага народа.
У бібліятэца да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Яна дарыла людзям святло”.
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)

