Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Пад мірным небам Бацькаўшчыны

Гульня-падарожжа “Пад мірным небам Бацькаўшчыны”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшла ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка”.

Мы жывем на прыгожай зямлі, якая мае сваю гісторыю, багата на звычаі і традыцыі, а колькі славутых людзей нарадзілася на ёй. З дапамогай палітры фарбаў дзеці выконвалі заданні, якія падрыхтавалі колеры. Напрыклад, чырвоны колер нагадаў, што трэба памятаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны, шанаваць і ганарыцца подзвігам нашага народа ў гады ваеннага ліхалецця, а таксама берагчы мір на зямлі. Іншыя колеры расказалі пра рэкі і азёры, пра прыроду, рамёствы Беларусі, а таксама і пра родную нашу мову.

У час такога падарожжа прысутныя пачулі аповед пра свята Дзень Незалежнасці Беларусі, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы і красворды, дзяліліся сваім веданнем пра знакамітых людзей Беларусі.

Напрыканцы гульні-падарожжа пазнаёміліся з кніжнай выставай “Край белорусский, край самобытный”, якая была аформлена ў бібліятэцы.

А.М. Антончык  (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)          

Поделиться новостью:

Добавить комментарий