Для юных чытачоў Мокраўскай сельскай бібліятэкі прайшла гульня-падарожжа “Пад мірным небам Бацькаўшчыны”.
Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі відэаролік, у якім убачылі, як падымалася наша краіна пасля Вялікай Айчыннай вайны, як аднаўляліся гарады і пасёлкі, якая яна прыгожая і квітнеючая сёння. Дзеці агучвалі вершы, загадкі, прыказкі пра сваю Радзіму.
А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)
