• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Пружаны — горад мне вядомы!

Дзяцінства голас чую я,
Калі вяртаюся дадому.
Зноў усміхаюцца здаля
Пружаны — горад мне вядомы!
Гэтыя радкі належаць пяру нашай зямлячцы Алене Аляксандраўне Котавай, у якой у 2023 годзе выйшаў чарговы зборнік вершаў «Бабуліны рукі».
У кнізе сабраны вершы пра Радзіму, родную мову, прыроду, вясковае дзяцінства, любоў да малой радзімы і сваіх бацькоў, а таксама разважанні пра сэнс жыцця і ролю паэзіі ў ім.
Алена Котава падаравала экзэмпляр свайго зборніка «Бабуліны рукі» у Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма.
Вялікі дзякуй пісьменніцы!
Запрашаем у бібліятэку за кнігай!

 

Поделиться новостью: