26 верасня ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшла гульнёва-пазнавальная праграма “Прыйшоў Багач – кідай рагач”, прымеркаваная да народнага свята “Багач”, якое адзначаецца 21 верасня.
На мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і святкавання гэтага свята. Затым дзецям былі прапанаваны розныя заданні, у час якіх яны паказалі сваю эрудыцыю, хуткасць і спрыт. Сумаваць на свяце ўдзельнікам не было часу, бо яны адгадвалі восеньскія загадкі, збіралі садавіну і гародніну, спаборнічалі, хто з іх лепшы гаспадар і дбайная гаспадыня, майстравалі пудзіла.
Зямля – наша карміцелька, але каб яна лагодна аддзячыла за клопат, патрэбны моцныя рукі і надзейныя памочнікі.
![]() |
![]() |
![]() |
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



