Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Слабудская сельская бібліятэка” аформлена кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”.
На выставе прадстаўлены кнігі розных жанраў, якія падкрэсліваюць багацце і прыгажосць беларускай мовы. Чытачы могуць знайсці як класічныя творы, так і сучасную літаратуру, а таксама дзіцячыя кнігі, якія спрыяюць развіццю мовы з малых гадоў. Запрашаем усіх наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з выставай.
