У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у філіяле “Кляпацкая сельская бібліятэка” прайшла інтэрактыўная гульня “Святы і абрады беларусаў”. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся пра беларускія святы, народныя абрады, звычаі і іх значэнне ў жыцці нашых продкаў і сучаснікаў. Асабліва ўразіла цёплая, сяброўская атмасфера і шчырая зацікаўленасць вучняў.
Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю лепш зразумець, наколькі важна захоўваць і шанаваць нацыянальныя традыцыі, бо менавіта яны з’яўляюцца неад’емнай часткай нашай гісторыі і духоўнай спадчыны.
Дзічковіч К. В. (бібліятэкар філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка”)

