Філіял “Магілявецкая сельская бібліятэка” правёў для дзяцей краязнаўчую гадзіну “Таленты роднага краю”. Бібліятэкар расказала дзецям пра землякоў, якія ў розныя часы праславілі Пружаншчыну. З цікавасцю падлеткі слухалі пра жыццёвы шлях нашых землякоў: Р. Шырмы, У. Крываблоцкага, Ю. Крашэўскага, М. Забэйды-Суміцкага і іншых. Удзельнікі пазнаёміліся з выставай “Край мой родны — лёс мой вечны”.
В.М. Дылюк (бібліятэкар філіяла “Магілявецкая сельская бібліятэка”)

