• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Таямніцы замкаў Беларусі

Замкі на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца сапраўднымі сведкамі мінулых часоў, сімваламі гісторыі. Вялікая колькасць іх была пабудавана па ўсёй краіне, аднак  толькі некаторыя з іх захаваліся да нашых часоў.

18 верасня Ружанская гарпасялковая бібліятэка разам з вучнямі 6 класа сярэдняй школы здзейсніла гістарычнае падарожжа “Таямніцы замкаў Беларусі”. Навучэнцы школы з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пабывалі ў Лідскім, Нясвіжскім, Мірскім, Мазырскім, Гродзенскім, Косаўскім замках. Вучні наведвалі ўжо некаторыя з іх падчас экскурсій, таму дзяліліся сваімі ўражаннямі, расказвалі цікавыя моманты са сваіх назіранняў.

На мерапрыемства завітаў мясцовы экскурсавод Антон Мікалаевіч Арцюх. Навучэнцы задавалі яму шмат пытанняў, асабліва актыўнымі былі хлапчукі. Ён расказаў вучням пра таямніцы Ружанскага замка.

Бібліятэкар Севасцьянчык Н.У.

Поделиться новостью: