7 сакавіка філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” падрыхтаваў для вучняў Ліноўскай сярэдняй школы літаратурную вечарыну “Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы”. У час мерапрыемства прысутных пазнаёмілі з жыццёвым шляхам і творчай спадчынай знакамітага беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы. Аповед пра Кандрата Кандратавіча дапаўняўся паказам відэаролікаў пра яго творчую асобу. На вечарыне прагучалі яго вершы і байкі, якія чыталі ўдзельнікі мерапрыемства.
Кандрату Крапіве, як класіку беларускай літаратуры, удалося стварыць цэлы шэраг высокамастацкіх твораў у жанры сатырычнай паэзіі, байкі, апавядання, сатырычнай камедыі. Многія з яго твораў маюць актуальнасць і ў сучасным часе.
На прыканцы літаратурнай вечарыны прысутных пазнаёмілі з кніжнай паліцай “Тварэц нацыянальнай байкі”, якая была аформлена ў бібліятэцы. А затым прапанавалі паглядзець відэаролік “Кот на лаўрах”, які быў зняты на верш Кандрата Крапівы.
![]() |
![]() |
![]() |
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



