Гульня-конкурс «Таямніцы родных слоў», якая адбылася ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы, была прымеркавана да Дня роднай мовы.
На пачатку гульні-конкурса дзеці даведаліся пра гэта свята, пачулі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную беларускую мову.
У час мерапрыемства прысутныя выконвалі розныя заданні, а менавіта: разгадвалі загадкі, шарады, рэбусы, складалі прыказкі, пачулі легенды пра кветкі.
Таксама паўдзельнічалі ў конкурсе “Лепшы чытальнік”, за ўдзел у якім, чытальнікі атрымалі граматы. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай “Роднай мовы пералівы”.