• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Таямніцы родных слоў

Гульня-конкурс «Таямніцы родных слоў», якая адбылася ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы, была прымеркавана да Дня роднай мовы.

На пачатку гульні-конкурса дзеці даведаліся пра гэта свята, пачулі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную беларускую мову.

У час мерапрыемства прысутныя выконвалі розныя заданні, а менавіта: разгадвалі загадкі, шарады, рэбусы, складалі прыказкі, пачулі легенды пра кветкі.

Таксама паўдзельнічалі ў конкурсе “Лепшы чытальнік”, за ўдзел у якім, чытальнікі атрымалі граматы. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай “Роднай мовы пералівы”.


М.С. Жалнерчук

Поделиться новостью: