30 студзеня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга Івана Шамякіна (1921-2004). У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма на абанеменце аформлена кніжная выстава «Творчая асоба і час».
Усіх, хто хоча акунуцца ў літаратуру, даследаваць, вучыцца, знаёміцца з літаратурнымі героямі і творчасцю Івана Шамякіна, чакаем у нашай бібліятэцы. На выставе прадстаўлены цудоўныя творы Івана Пятровіча.
Прыходзьце! Знаёмцеся! Чытайце!
