• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

У віры беларускага жыцця

У рамках месячніка прапаганды беларускай культуры ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна карысных ведаў “У віры беларускага жыцця”. На мерапрыемстве прысутныя пачулі аповед пра народныя святы земляробчага календара.

Каб даведацца пра якое свята будзе ісці гаворка ўдзельнікам патрэбна было разгадаць рэбусы. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці чыталі вершы пра святы і адказвалі на пытанні віктарыны “Даведайся па апісанні”.

Падчас конкурсу “Назаві свята і адкажы на пытанні”, дзеці называлі дзяржаўныя святы, якія адзначаюцца ў нашай краіне.


Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся шмат цікавага з жыцця продкаў і нашай краіны.


Завяршылася гадзіна цікавых ведаў праглядам кніг з кніжнай выставы “Ад скарбаў роднае зямлі”, якая была аформлена ў бібліятэцы да месячніка прапаганды беларускай культуры.
А.М. Антончык (загадчык Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: