Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

У гасцях у рукадзельніцы

4 лістапада ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася творчая майстэрня “У гасцях у рукадзельніцы”, прымеркаваная да Сусветнага дня рукадзелля. Бібліятэку наведала Народны майстар Беларусі Марыя Мікалаеўна Кулецкая і выхаванцы дзіцячага лагера Параслянскай СШ.

Падчас мерапрыемства Марыя Мікалаеўна распавяла дзецям пра сябе, сваю творчасць і захапленні. Пагаварылі і пра самаробныя лялькі, якія актыўна бытавалі ў Беларусі яшчэ ў мінулым стагоддзі. Таксама Марыя Мікалаеўна  правяла майстар-клас па вырабе сувеніра “беларуская лялька”, а школьнікі пад кіраўніцтвам госці зрабілі ўласныя сувеніры з падручных матэрыялаў.

А.С. Сысаляціна (загадчык філіяла “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »