У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у філіяле “Кляпацкая сельская бібліятэка” прайшоў урок-гульня “У краіне беларускіх загадак”. Вучні пазнаёміліся з загадкамі-пытаннямі, загадкамі-апісаннямі, загадкамі-рыфмаванкамі, загадкамі-задачкамі. Таксама разгадвалі шарады, анаграмы, метаграмы, лагагрыфы. Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме і дало магчымасць дзецям пашырыць свой слоўнікавы запас. Гульня садзейнічала развіццю творчых здольнасцяў вучняў і выхаванню любові да роднага слова.
Місюля Н.А. (загадчык філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка”)
