У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у філіяле “Кляпацкая сельская бібліятэка” прайшла гульня-падарожжа “У краіну брэндаў Беларусі”. Дзеці пазнаёміліся з вядомымі таварамі і прадпрыемствамі нашай краіны, даведаліся, чым ганарыцца Беларусь. Яны ўдзельнічалі ў віктарынах, выконвалі творчыя заданні і дзяліліся сваімі ведамі. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным, дапамагло дзецям лепш зразумець значэнне беларускіх брэндаў і адчуць гонар за сваю Радзіму.
Дзічковіч К.В. (бібліятэкар філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка”)

