Да юбілею Алеся Якімовіча Ліноўскай сельскай бібліятэкай была падрыхтавана літаратурная гадзіна “Юбілей любімага казачніка” для вучняў 6 класа Ліноўскай сярэдняй школы. На мерапрыемстве вучні гаварылі пра творчую спадчыну Алеся Якімовіча. Дапоўнілася літаратурная гадзіна літаратурнымі конкурсамі, такімі як: “Трапны стралок”, дзе ўдзельнік выбіраў пытанне па біяграфіі пісьменніка і адказваў на яго. А таксама дзеці збіралі поўную назву твораў аўтара, адказвалі на пытанні ад героя казкі каваля Вярнідуба.
Алесь Якімовіч быў не толькі дзіцячым пісьменнікам, але і перакладчыкам. Пісаў займальныя і павучальныя творы для дзяцей рознага ўзросту. У ходзе літаратурнай гадзіны прысутныя змаглі ў гэтым упэўніцца.
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар Ліноўскай СБ)