• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Юбілей любімага казачніка

Да юбілею Алеся Якімовіча Ліноўскай сельскай бібліятэкай была падрыхтавана літаратурная гадзіна “Юбілей любімага казачніка” для вучняў 6 класа Ліноўскай сярэдняй школы. На мерапрыемстве вучні гаварылі пра творчую спадчыну Алеся Якімовіча. Дапоўнілася літаратурная гадзіна  літаратурнымі конкурсамі, такімі як: “Трапны стралок”, дзе ўдзельнік выбіраў пытанне па біяграфіі пісьменніка і адказваў на яго. А таксама дзеці збіралі поўную назву твораў аўтара, адказвалі на пытанні ад героя казкі каваля Вярнідуба.

Алесь Якімовіч быў не толькі дзіцячым пісьменнікам, але і перакладчыкам. Пісаў займальныя і павучальныя творы для дзяцей рознага ўзросту. У ходзе літаратурнай гадзіны прысутныя змаглі ў гэтым упэўніцца.

М.С. Жалнерчук (бібліятэкар Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: