Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Іван Шамякін. Чалавек вялікай душы і таленту

Чарговы літаратурны семінар, які прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для супрацоўнікаў сістэмы, быў прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну.

Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю народнага пісьменніка.

У рамках семінара прайшла анлайн-сустрэча з загадчыцай бібліятэкі-філіяла №2 імя І.Шамякіна УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных бібліятэк г.Магілёва” Святланай Валер’еўнай Равінскай.

У сваім выступленні Святлана Валер’еўна падрабязна расказала аб напрацоўках бібліятэкі ў галіне прасоўвання творчасці Івана Шамякіна. Асаблівая ўвага была нададзена практычным аспектам працы: якія менавіта метады і формы выкарыстоўваюцца для таго, каб творы І.П. Шамякіна знаходзілі водгук у шырокай аўдыторыі чытачоў. Былі прадстаўлены прыклады паспяховых мерапрыемстваў і ініцыятыў, накіраваных на тое, каб зрабіць літаратурную спадчыну пісьменніка больш даступнай і цікавай для кожнага наведвальніка бібліятэкі.

Н.М.Куцюк, метадыст аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы, правяла сярод калег літаратурную гульню “Жыццёвая мудрасць у творах І.Шамякіна”.

Напрыканцы семінара былі ўзнагароджаны пераможцы раённага бібліятэчнага конкурса буктрэйлераў па творах Уладзіміра Караткевіча “Гісторык. Патрыёт. Прыгоднік”.

 

І.А.Кетрык, загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

 

Поделиться новостью:
Translate »