3 студзеня Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А. Лось наведалі малодшыя школьнікі з аздараўленчага лагера гімназіі. Яны прайшлі перарэгістрацыю ў новым годзе, выбралі ўпадабаныя кнігі і сталі ўдзельнікамі краязнаўчага мерапрыемства “Дзівосны свет Алены Лось”. Дзеці пачулі аповед пра жыццё і творчасць мастачкі, якая аздобіла больш за 200 дзіцячых кніг. Яна была не толькі мастаком-ілюстратарам, а таксама з’яўляецца аўтарам серый карцін “Пад палескімі дубамі”, “Людзі на Прыпяці”, “Ружанскія паданні” і іншых. Юныя чытачы пазнаёміліся з ілюстрацыямі да кніг і работамі Алены Лось, якія ёсць у дзіцячай бібліятэцы.
Пабачылі юныя чытачы некаторыя прадметы побыту беларусаў у імправізаванай беларускай хаце, даведаліся, для чаго іх выкарыстоўвалі. Менавіта Алена Лось таксама любіла маляваць побытавыя рэчы беларусаў, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Дзімітруковіч В.Ф. (бібліятэкар РДБ імя А. Лось)