Да 105-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Талент, непадуладны часу”. У час мерапрыемства прысутным распавялі пра жыццё і асноўныя творы пісьменніка. Затым рабяты спаборнічалі ў эрудыцыі на веданне зместу, падзей і герояў твораў Івана Шамякіна. З дапамогай кароткіх звестак, цытат і фрагментаў кінастужак патрэбна было ўзгадаць, пра які твор ідзе гаворка. Паралельна запаўняўся “Літаратурны каляндар”. Пытанні мелі свой кошт, даючы правільны адказ, удзельнікі набіралі балы, а ў канцы мерапрыемства былі выбраны пераможцы.
У завяршэнні літаратурнай гадзіны прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Трывожнае шчасце Івана Шамякіна”.
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



