Філіял “Калядзіцкая сельская бібліятэка” далучыўся да акцыі “Кожная пятніца – роднае, свае”. 30 студзеня бібліятэкар наведала Хараўскую СШ і для вучняў старэйшых класаў правяла літаратурную гасцёўню “І.П. Шамякін. Чалавек вялікай душы і таленту”. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі. Бібліятэкар паведала аб тым, што, пачынаючы з аповесці “Помста”, вызначыўся напрамак творчых пошукаў пісьменніка, звярнула ўвагу на тое, што да працы над кожным сваім творам пісьменнік падыходзіў грунтоўна і ўсебакова. Вучні пазнаёміліся з экранізацыяй твораў І. Шамякіна.
Т.І. Аляхновіч (бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка“)

