8 лютага адзначаецца 105-гадовы юбілей раманіста, народнага пісьменніка БССР Івана Мележа. Менавіта да гэтай знакамітай даты ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны вечар “Ён будзе вечна сярод нас”.
У час мерапрыемства прысутныя пачулі аповед пра мастацкія дасягненні Івана Мележа, які межаваўся з праглядам відэаролікаў пра самога пісьменніка і мастацкага фільма “Людзі на балоце”. Затым рабятам былі прапанаваны заданні па творах аўтара, дзе дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку. У завяршэнні літаратурнага вечара бібліятэкар пазнаёміла ўсіх з кніжнай выставай “Сейбіт дабра і прыгажосці”, якая была аформлена да юбілею Івана Мележа.
Мінаюць гады, але памяць пра нашага славутага земляка захоўваецца, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Трэба берагчы нашу беларускую культуру, народныя традыцыі, родную мову, каб у свеце з гонарам гучаў і голас беларуса!
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)

