Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы

7 сакавіка філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” падрыхтаваў для вучняў Ліноўскай  сярэдняй школы літаратурную вечарыну “Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы”. У час мерапрыемства прысутных пазнаёмілі з жыццёвым шляхам і творчай спадчынай знакамітага беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы. Аповед пра Кандрата Кандратавіча дапаўняўся паказам відэаролікаў пра яго творчую асобу. На вечарыне прагучалі яго вершы і байкі, якія чыталі ўдзельнікі мерапрыемства.

Кандрату Крапіве, як класіку беларускай літаратуры, удалося стварыць цэлы шэраг высокамастацкіх твораў у жанры сатырычнай паэзіі, байкі, апавядання, сатырычнай камедыі. Многія з яго твораў маюць актуальнасць і ў сучасным часе.

На прыканцы літаратурнай вечарыны прысутных пазнаёмілі з кніжнай паліцай “Тварэц нацыянальнай байкі”, якая была аформлена ў бібліятэцы. А затым прапанавалі паглядзець відэаролік “Кот на лаўрах”, які быў зняты на верш Кандрата Крапівы.

М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »