Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Давайце ўспомнім пра вайну

У філіяле “Мокраўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў групы падоўжанага дня пры Мокраўскай сярэдняй школе прайшоў урок гісторыі і патрыятызму “Давайце ўспомнім пра вайну”.

Дзеці даведаліся пра ваенныя падзеі на Пружаншчыне, гераічныя ўчынкі воінаў-землякоў, а таксама пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трымаючы ў руках фотаздымкі землякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне, вучні ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »