Алесь Асіпенка (Аляксандр Харытонавіч) належыць да пакалення тых пісьменнікаў, чыё юнацтва прыйшлося на вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён пачынаў разам з І. Мележам, І. Шамякіным, І. Навуменкам, Б. Сачанкам і іншымі таленавітымі празаікамі Беларусі. Творы аўтара — яркі і таленавіты летапіс беларускай гісторыі, які раскрывае такія важныя філасофскія і маральна-этычныя праблемы, як нацыянальная самасвядомасць, пераемнасць пакаленняў, трагічная роля вайны ў людскіх лёсах.