Да Дня беларускага пісьменства і друку ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна “Мысліцелі і асветнікі Беларусі”. У час мерапрыемства прысутныя ўзгадвалі гісторыю свята, чыталі вершы, прысвечаныя беларускім асветнікам, адказвалі на пытанні віктарыны.
Дзеці яшчэ раз пераканаліся, што ў нас багатая гістарычная спадчына, што нам ёсць кім і чым ганарыцца, а таксама шанаваць памяць славутых вялікіх людзей.
Да гэтага свята ў бібліятэцы была афрмлена кніжная выстава “Дзівосны скарб беларусаў”, з якой прысутныя пазнаёміліся ў завяршэнні літаратурнай гадзіны.
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіала “Ліноўская сельская бібліятэка”)


