Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Пад небам адзіным

17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта адносна новае свята – гістарычны Дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якое мы святкуем згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 2021 года. Гэты гістарычны дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці для беларускага народа, які насуперак яго волі быў падзелены ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.

Дзіцяча-юнацкі сектар ЦРБ імя М. Засіма запрасіў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Пад небам адзіным” вучняў сярэдняй школы №4 і гімназіі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гераічныя старонкі гісторыі нашай Рэспублікі, пра знакамітых беларусаў, пра традыцыі і сімвалы Беларусі. У канцы ўсе разам прыйшлі да высновы, што толькі ў адзінстве мэтаў і намаганняў мы зможам захаваць і прымножыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы.

А.С. Сухарэвіч (загадчык дзіцяча-юнацкага сектара ЦРБ імя Засіма)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »