5 лістапада ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшла прэзентацыя выставы “Жанчыны нашага краю на старонках перыёдыкі: мінулае і сучаснасць”, якая была прымеркавана да Году беларускай жанчыны. Прысутным расказалі пра ролю жанчыны ў сучасным грамадстве, а таксама пазнаёмілі з прадстаўленымі артыкуламі пра жанчын нашага населенага пункта. Дзеці даведаліся, што матэрыялы пра нашу мясцовасць збіраюцца на працягу многіх дзесяцігоддзяў. У гэты раз падборка матэрыялу была прысвечана жанчынам, дзе за кожным артыкулам стаіць іх лёс.
У свеце, дзе інфармацыя састарваецца за дні, а навіны змяняюць адна адну за гадзіны, стары артыкул пра чалавека здаецца амаль цудам. Яна нагадвае: не ўсё вымяраецца свежасцю. Ёсць рэчы, каштоўнасць якіх расце з часам. І памяць аб тых, хто разам з намі і каго ўжо няма побач, – адна з іх.
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)
