6 лістапада ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” і да Месячніка прапаганды нацыянальнай культуры прайшла інтэлектуальная гульня “Святы і абрады беларусаў”. Дзецям расказалі пра святы і абрады, пра іх значэнне. Затым ім была прапанавана гульня, у час якой прысутныя выбіралі пытанні ў адпаведнай катэгорыі назваў святаў з колькасцю балаў.
Праз свае адказы на пытанні і разважанні прысутныя ўпэўніліся, што гэта тэма сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць і фарміруе культурны код нацыі.
![]() |
![]() |
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)


