Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

У краіне Фальклору

   6 лістапада Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей на літаратурны конкурс “У краіне Фальклору”. На працягу гадзіны ўдзельнікі мерапрыемства з дапамогай бібліятэкараў запаўнялі чароўны куфэрак назвамі жанраў фальклору. Падчас конкурса-размінкі разгадвалі загадкі, пазнавалі казкі па іх пачатку, складалі прыказкі з прапанаваных слоў, даведаліся пра беларускія народныя гульні “Сляпы музыкант” і “Змяя” (і трошачкі пагулялі). З народных песень успомнілі дзеці толькі калыханкі і калядныя, але знайшліся ахвотныя іх паспяваць!

  Культарганізатар Шарашоўскага ЦКіВЧ Байко Т.М. і правяла невялічкую экскурсію ў этнаграфічным кутку, дзе расказала пра рэчы хатняга побыту мінулага стагоддзя і дазволіла імі пакарыстацца.

В.Т. Крэйдзіч (бібліятэкар філіяла “Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »