Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Беларусам нарадзіўся, беларусам буду жыць!

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” для дзяцей была падрыхтавана гульнявая праграма “Беларусам нарадзіўся, беларусам буду жыць!”. У час мерапрыемства дзеці выконвалі прапанаваныя заданні, даведаліся, чым славіцца кожная вобласць. За выкананыя заданні яны атрымлівалі фрагменты карты нашай краіны. Калі ўсе фрагменты былі сабраныя, прысутныя змаглі скласці карту Рэспублікі Беларусь.

Да гэтага свята ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Гэта мая Беларусь!”

А.М. Антончык   (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »