Вы — пачатак прыгажосці,
вы — жыцця першапрычына,
Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.
Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!
Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!
Алесь Звонак
24 красавіка Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма далучылася да штогадовай культурна-асветніцкай акцыі “Бібліяпрыцемкі-2026”, якая была прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Пачаўся вечар з прыгажосці нашых жанчын – выступленнем тэатра моды “Таямніца” (Калядзіцкага сельскага Дома культуры).
Потым усіх прысутных запрасілі ў бібліякафэ “Галасы беларускіх пісьменніц”, дзе кнігі — гэта стравы, а словы — інгрэдыенты для душэўнай размовы. У меню бібліякафэ былі: літаратурныя кактэйлі, інтэлектуальныя закускі, прыгодніцкае гарачае і творчыя дэсерты. Асабліва гасцям спадабалася гульня “Прыгодніцкі лабірынт” (па кнізе Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”).
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Акрамя гэтага ў бібліякафэ ўсе прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад песень у выкананні супрацоўнікаў Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.
![]() |
![]() |
![]() |
Спадзяемся, што госці гэтага вечара адкрылі для сябе новыя імёны жанчын-пісьменніц і палюбілі беларускую літаратуру яшчэ мацней.
Аляксеева В.В.









