26 чэрвеня ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!» у філіяле “Калядзіцкая сельская бібліятэка” прайшло краязнаўчае падарожжа-віктарына “Гэта твая і мая зямля”. Дарослыя і дзеці актыўна адказвалі на пытанні пра Пружанскі раён, дапаўнялі адказы пра аг. Калядзічы і в. Дабучын. Бібліятэкар расказала пра кнігі аб Пружанскім раёне, якія ёсць у бібліятэцы.
Т.І. Аляхновіч (бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка”)
