20 лютага для выхаванцаў Калядзіцкага дзіцячага сада прайшла вандроўка па старонках беларускіх дзіцячых кніг “Гучы, родная мова”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх аўтараў і беларускімі народнымі казкамі, адгадвалі загадкі, рабілі пераклады слоў і славазлучэнняў з рускай мовы на беларускую. Бібліятэкар расказала аб тым, што ў філіяле “Калядзіцкая сельская бібліятэка” ёсць кнігі на беларускай мове, перакладзеныя з іншых моў.
Т.І. Аляхновіч (бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка“)

