21 лютага ў сценах Мураўскай сельскай бібліятэкі сумесна з сельскім Домам культуры прайшла гутарка “Не пакідайце мовы роднай…”. Удзельнікі чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, перакладалі словы на беларускую мову. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю, і размаўлялі на ёй.
А.Я. Усік (бібліятэкар філіяла “Мураўская сельская бібліятэка”)


