21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Менавіта з гэтай нагоды філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” падрыхтаваў для вучняў 7 класа віктарыну “У свеце родных слоў”. У час правядзення віктарыны дзеці не толькі адказвалі на пытанні, але і пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята, выканалі рад розных прапанаваных заданняў. Таксама прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “На крылах роднай мовы”.
![]() |
![]() |
![]() |
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



