Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Жывая вада бацькоўскіх крыніц

19 лістапада ў актавай зале Шарашоўскай школы мастацтваў адбыліся фальклорныя сустрэчы “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” з вучнямі малодшых класаў мясцовай школы.

Цётка Лявоніха, якая завітала ў госці, знайшла па дарозе чароўны куфэрак, у якім прытаіліся забытыя паданні, казкі, пацешкі, забаўлянкі, народныя гульні, жарты – усе кладнікі беларускага фальклору. Усе прысутныя з азартам падарожнічалі па казках, разгадвалі загадкі і жарты, спявалі калыханкі і калядкі, згадвалі правілы паводзінаў у сям’і ў нашых продкаў, гулялі ў гульні, тлумачылі прыказкі і прымаўкі.

Музычныя нумары беларускай тэматыкі прадставілі вучні школы мастацтваў.

В.У. Фасевіч (загадчык філіяла  “Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »