19 лістапада ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына “Таленты роднай Пружаншчыны”, прысвечаная нашым вядомым землякам, на якой прысутнічалі вучні 4-5-х класаў Параслянскай школы. Дзеці пачулі расказ пра Р. Шырму, М. Забэйду-Суміцкага, М. Засіма, А. Лось, М. Тарасюка і М. Кулецкую.
Вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў выканалі музычныя нумары.
В.Ф. Дзімітруковіч (бібліятэкар філіяла “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)

