• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Калі палаў мой край

Краязнаўчая гадзіна “Калі палаў мой край” прайшла сёння ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 7-х класаў сярэдняй школы №4. Падлеткам расказалі пра подзвіг лётчыкаў 33-га знішчальнага авіяпалка, воінаў-танкістаў 30-й танкавай дывізіі (камандзір С.І.Багданаў), якія мужна змагаліся ў першыя дні вайны. Юныя чытачы даведаліся пра Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў Пружаншчыны, прагучалі вершы паэта-партызана М.Засіма.

Дзімітруковіч В.Ф. (бібліятэкар Пружанскай РДБ імя А.Лось)
Поделиться новостью: