Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

25 жніўня 2026 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Сямёна Міхайлавіча Дурэйкі (1921–2014), педагога, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2009)

Сямён Міхайлавіч Дурэйка нарадзіўся 25 жніўня 1921 г. у в. Бярэзніца Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У Сямёна было тры браты і сястра. Скончыў тры класы польскай школы. Пасля прыходу Чырвонай арміі (1939) працаваў у кааператыве «Ружаны», загадваў Галавічанскім дзіцячым домам, у 1940 г. прыняты ў камсамол і быў абраны сакратаром Ружанскага райкама ЛКСМБ.

Раніцай 23 чэрвеня 1941 г. акупанты ўварваліся ў яго родную Бярэзніцу і ўстанавілі свой, «новы» парадак. З-за пагрозы прымусовай дэпартацыі ў Нямеччыну многія маладыя людзі сышлі ў лясы – Ружанскую пушчу, Пагарэлае і Ельню. Тыя, хто застаўся ў вёсцы, распачалі патрыятычную падпольную дзейнасць.Старэйшы брат Сямёна Аляксей вучыўся ў Гродзенскім гандлёва-кааператыўным тэхнікуме, напачатку ліпеня 1941 г. дабраўся да Бярэзніцы. Звязаўся з воінамі-акружэнцамі, сталі ствараць актыў, збіраць зброю, дапамагаць раненым байцам. Аляксей Міхайлавіч Дурэйка – адзін з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Ружанскім раёне, сакратар падпольнага антыфашысцкага райкама, асабіста ўдзельнічаў у баявых аперацыях партызан, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, медалямі.Сямён Дурэйка прымаў актыўны ўдзел у падпольнай дзейнасці. У якасці сакратара райкама ЛКСМБ кіраваў дзейнасцю 30 падпольных арганізацый, якія аб’ядноўвалі больш за 300 юнакоў і дзяўчат. Разам з іншымі друкаваў і распаўсюджваў улёткі, звароты да насельніцтва і зводкі з франтоў. Праявіў вялікі розум і смеласць, прыняўшы голас Масквы з дапамогай невялікага радыёпрымача, з-за чаго яго ледзь не пакаралі, але выратаваўся, дзякуючы ўласнай вытрымцы і розуму.У 1943 г. уступіў у партызанскі атрад імя С. М. Кірава. За час знаходжання ў партызанах Сямён Дурэйка ўдзельнічаў у 7 падрывах варожых эшалонаў, у трох адкрытых баях. У баявых характарыстыках было адзначана, што гэта дысцыплінаваны і адданы грамадзянін Радзімы. Аказаў вялікую дапамогу ў стварэнні «школы пад хвоямі» для дзяцей на акупаванай тэрыторыі.

Пасля вайны Сямён Дурэйка атрымаў добрую адукацыю – закончыў Брэсцкі дзяржаўны настаўніцкі інстытут імя А. С. Пушкіна, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў дырэктарам Далкоўскай васьмігадовай школы, а затым настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Ружанскай сярэдняй школы.

Сямён Міхайлавіч заўсёды займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, сустракаўся з моладдзю, удзельнічаў у грамадскім жыцці раёна. Аўтар шэрагу артыкулаў аб дзейнасці падпольшчыкаў і партызан на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», юбілейнымі ўзнагародамі, Ганаровай граматай ЦК УЛКСМ.

Рашэннем Пружанскага раённага Савета дэпутатаў № 140 ад 19 чэрвеня 2009 г. Сямёну Міхайлавічу Дурэйку за асобыя заслугі, актыўную грамадскую дзейнасць і патрыятычнае выхаванне моладзі прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна».

С. М. Дурэйка памёр 6 сакавіка 2014 г., пахаваны ў г.п. Ружаны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма.

Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф АА і І

  1. Дурейко Семен Михайлович // Костры партизанской славы: воспоминания и размышления / сост. районный Совет ветеранов. Пружаны : КУП «Пружанская городская типография», 2004. С. [25].
  2. Гардзей, Я. І. Камсамол Ружаншчыны дзейнічае / Я. І. Гардзей // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск : БелЭн, 1992. С. 186–191.
  3. Барадоўскі, С. Бярэзніцкая рота / С. Барадоўскі // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск : БелЭн, 1992. С. 175–176.
  4. Бярэзніца // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 496.
  5. Дурейко, А. М. Антифашистское подполье действует : [из воспоминаний А. М. Дурейко, записанных в 1953 г. научными сотрудниками Брестского областного краеведческого музея] / [Алексей Михайлович Дурейко] ; авторский проект Олега Гребенникова // Заря. 2025. 20 сентября. С. 11.
  6. Сямён Міхайлавіч Дурэйка : [некралог] : 6 сакавіка 2014 года ў Мінску на 92-м годзе жыцця памёр Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна Сямён Міхайлавіч Дурэйка // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 15 сакавіка (№ 21). С. 2.
  7. Дурэйка, С. За шчасце і свабоду : [дзейнасць партызанскага атрада імя Кірава ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэррыторыі Пружанскага раёна] / С. Дурэйка // Раённыя будні. Пружаны, 1994. 2 ліпеня.
  8. Дурэйка, С. Набліжалі, як маглі : [камсамол Пружаншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны] / С. Дурэйка // Раённыя будні. Пружаны, 1993. 17 ліпеня.
  9. Дурэйка, С. Слова клікала ў бой : [пра работу Ружанскай падпольнай друкарні ў час нямецка-фашысцкай акупацыі] / С. Дурэйка // Зара камунізму. Пружаны, 1987. 5 мая.
  • Дурэйка, С. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі : [пра антыфашысцкі рух на Ружаншчыне] / С. Дурэйка // Зара камунізму. Пружаны, 1984. 30 чэрвеня.
  • Дурэйка, С. Антыфашысцкае падполле : [успаміны былога сакратара Ружанскага райкама камсамола] / С. Дурэйка // Зара камунізму. Пружаны, 1984. 22 верасня.
  • Дурэйка, С. Нескароныя : [баявы шлях партызанскага атрада імя Кірава] / С. Дурэйка // Зара камунізму. Пружаны, 1980. 23 верасня.
  • Дурейко, С. М. Березницкая рота : [воспоминания бывшего секретаря Ружанского райкома ЛКСМБ о суровых днях войны] / С. М. Дурейко // Заря. 1970. 25 сентября.

 

 

 

Рэгіён:

Пружанскі раён

Бярэзніца

Ружаны

Імёны:

Дурэйка Сямён Міхайлавіч

Прадметы:

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Партызаны

Педагогі

Ганаровыя грамадзяне

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »