• Чт. Ноя 21st, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

2 чэрвеня 2024 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Уладзіміраўны Сядовай (1959), журналіста, публіцыста, краязнаўца

Ірына Уладзіміраўна Сядова нарадзілася 2 чэрвеня 1959 г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла СШ № 3 г. Пружаны (1976), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1980). Атрымала спецыяльнасць кнігазнаўцы, засталася жыць у Маскве.

Потым Ірына Сядова вярнулася ў Пружаны, дзе з 1984 г. пачала працаваць у рэдакцыі раённай газеты «Зара кммунізму» (з 1991 г. – «Раённыя будні»), з перапынкам у 2017–2019 гг. Прайшла шлях ад карэктара, карэспандэнта, загадчыка аддзела пісьмаў да адказнага сакратара.

Па месцы працы ў газеце Ірына Сядова распачала сваю краязнаўчую дзейнасць. У газеце друкаваліся яе нарысы з гістарычнага мінулага Пружаншчыны – цыклы «Вуліцы майго дзяцінства», «Далёкае блізкае», «Святары і святыні», «Гісторыя з фатаграфіяй» і інш. Акрамя прозы, Ірына Сядова піша і вершы, але сур’ёзна вершаскладаннем ніколі не займалася.

Гісторыя «раёнкі» непарыўна звязана з іменем Ірыны Сядовай. Яна – аўтар шматлікіх гістарычных артыкулаў, праектаў, сотняў матэрыялаў пра людзей і гісторыю Пружаншчыны. Узнагароджана знакам «Выдатнік друку Беларусі». Лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу «Беларускага саюза журналістаў» «Залатое пяро» і іншых прэстыжных конкурсаў.

Уласную краязнаўчую дзейнасць Ірына Сядова пачала з 2009 г., асноўныя накірункі і канкрэтныя тэмы краязнаўчых росшукаў – гісторыя Пружаншчыны, царкоўнае краязнаўства, некрапалістыка. У 2014 г. выйшаў першы зборнік краязнаўчых аповедаў «Нябеснае і зямное», у які ўвайшлі краязнаўчыя артыкулы з цыкла «Святары і святыні», апублікаваныя ў 2013–2014 гг. Аўтар паказвае духоўнае жыццё Пружаншчыны ў ХIХ–ХХ стст., расказвае пра страчаныя і сёння існуючыя ў раёне храмы, хрысціянскія святыні, лёсы праваслаўных святароў.

У 2019 г. выйшла чарговая кніга Ірыны Сядовай «Там, дзе няма ні болю, ні смутку, ні плачу…». У кнігу ўвайшлі нарысы аб гісторыі з’яўлення праваслаўных могілак у г. Пружаны, будаўніцтва на іх Спаса-Праабражэнскай царквы, прыводзяцца біяграфіі шэрагу гістарычных асоб і сучаснікаў, якія пахаваны тут. З вялікім поспехам прэзентацыя кнігі прайшла ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма. Сярод ганаровых гасцей імпрэзы былі благачынны цэркваў Пружанскай акругі, настаяцель храма Аляксандра Неўскага протаіерэй Міхаіл Носка, былы рэдактар газеты «Раённыя будні» Мікола Антаноўскі.

У 2024 г. адказны сакратар газеты І. У. Сядова за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі атрымала грамату Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. Падчас Форуму медыйнай супольнасці Брэсцкай вобласці ўзнагароджана граматай Беларускага саюза журналістаў па выніках 2023 г. за шматгадовую плённую працу ў СМІ Брэсцкай вобласці, адданасць журналісцкай прафесіі і ўдзел у дзейнасці ГА «Беларускі саюз журналістаў».

І. У. Сядова адпрацавала ў журналістыцы 40 гадоў і ў 2024 г. пайшла на заслужаны адпачынак.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ААіІ

 

Артыкулы І. У. Сядовай

  1. Там, дзе няма ні болю, ні смутку, ні плачу… : Пружанскі праваслаўны некропаль / Ірына Сядова ; [прадмова М. Антаноўскага]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. – 230, [1] с.
  2. Нябеснае і зямное : нарысы аб святарах і святынях Пружаншчыны / Ірына Сядова. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – 95 с.
  3. Духовная жизнь Пружанщины: в поисках забытых имён / И. В. Седова // Навукова-практычная канферэнцыя «Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён» : зборнік дакладаў, 17–18 красавіка 2015 г., [г. Пружаны] / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама, Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Брэст, 2016. С. 4–7.
  4. І кветкі, як кроплі крыві… : пра адкрыццё адноўленага помніка-самалёта каля гарадскога возера / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 6 мая. С. 2.
  5. Мост на вуліцы Камуністычнай / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2022. 12 лютага. С. 13.
  6. 17 верасня 1939: што змяніла гэта дата? : [з гісторыі адукацыі ў в. Шані] / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 18 жніўня. С. 3.
  7. Гандаль бандарными вырабамі : 1955 год гарадскі рынак, гандаль бандарнымі вырабамі / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 8 лютага. С. 13.
  8. «Вартаўнікі» Пружан – млыны : [гісторыі млыноў, якія былі ў г. Пружаны. Млынарская вуліца] / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 16 лістапада. С. 13.
  9. «Мы жывём, пакуль жывая памяць…» : [пра кнігу аўтара «Там, дзе няма ні болю, ні смутку, ні плачу… Пружанскі праваслаўны некропаль»] / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 16 сакавіка. С. 5.
  10. «Педагагічная паэма» Зелянькевічаў / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 1 верасня. С. 6.
  11. Баявы шлях прайшоў праз Пружаны : лёс героя-авіятара Марыі Талстовай некаторы час быў звязаны з Пружанамі / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 15 ліпеня. С. 11.
  12. Падэспань у вышыванках : нататкі пасля «Ночы музеяў» у Пружанскім палацыку / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2016. 4 чэрвеня. С. 1, 14.
  13. Ля капліцы ў Паддубна / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 19 жніўня. С. 1–2.
  14. Дзве падзеі, якія маглі б узрушыць Пружаны / Ірына Сядова // Раенныя будні. Пружаны, 2014. 6 снежня. С. 1, 15.
  15. Найлепшы жаночы адпачынак : [верш] / Ірына Сядова // Раённыя будні, 2013. 3 жніўня. С. 14.
  16. Па слядах Божай Маці : пра магічныя валуны ў Пружанскім раёне / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2013. 7 жніўня. С. 5.
  17. Вакол міфаў і рэалій паўстання : навукова-практычная канферэнцыя «Заходнебеларускі рэгіён у паўстанні 1863–1864 гг.» у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2013. 2 мая. С. 6.
  18. Черным бархатом стелет постель снегопаду усталая осень : [стихи] / Ирина Седова // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 6 кастрычніка. С. 5.

 

Аб творчасці І. У. Сядовай

  1. Здановіч, І. Сядова Ірына Уладзіміраўна / Іван Здановіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны : грамадска-літаратурны даведнік. Пружаны, 2003. С. 119–121.
  2. Шпарла, У. Ганарымся калегай! : [Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Беларускага саюза журналістаў па выніках 2023 г.] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 7 жніўня. С. 2.
  3. Шпарла, У. Узнагарода за любоў да справы жыцця : [Ірына Сядова атрымала атрымала Грамату Пружанскага раённага выканаўчага камітэта] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 31 ліпеня. С. 2.
  4. Сысаляціна, А. Там, дзе няма смутку… : [прэзентацыя кнігі І. Сядовай адбылася ў Пружанскай ЦРБ імя М. Засіма] / Арына Сысаляціна // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 23 сакавіка. С. 12.

 

 

 

Рэгіён:

Пружанскі раён

Пружаны

Імёны:

Сядова Ірына Уладзіміраўна

Прадметы:

Журналісты

Краязнаўцы

Поделиться новостью:

Добавить комментарий