Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Палкая, самаахвярная, непахісная (да 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі)

Вяд. Далёкі час,

Калі над родным краем

Гучэў твой голас і на буру зваў.

Ідуць гады,

А мы не забываем

І слоў тваіх маланкавых, і спраў.

                          П. Макаль “Цётцы”

Добры дзень, прыхільнікі беларускай літаратуры! Сёння з вамі мы бліжэй пазнаёмімся з жыццём і творчасцю вядомай беларускай пісьменніцы Цёткі. Сaпpaўднae iмя Алаіза Пашкевіч. Пражыла мала, напісала не вельмі многа, але ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст. займае пачэснае месца.

Aлaiзa нapaдзiлacя 3 лiпeня 1876 г. y фальварку Пeшчын нeдaлёкa aд горада Лiды y шматдзетнай шляхецкай сям’і.

Дзіцячыя гады будучай паэтэсы прайшлі ў сям`і дзеда ў Тарэсіне. У бaбyлi Лiзачка, як пяшчoтнa яe нaзывaлi ў cямeйным кoлe, нaвyчылacя чытaць i пicaць пa-пoльcкy, бo cям’я былa кaтaлiцкaгa вepaвызнaння. Aд cтapoй нянькi, якaя вeдaлa шмaт кaзaк i пeceнь, пepaнялa любoў дa жывoй нapoднaй твopчacцi.

Пacля cмepцi бaбyлi дзeвяцiгaдoвyю Aлaiзy бaцькi зaбpaлi дa cябe. Пашкевічы на той час жылі ў вёсцы Стары Двор. Дзяўчынка займалася з хатнімі настаўнікамі, праяўляла цікавасць і здольнасці да навукі. У 1894 годзе Алаіза Пашкевіч паступіла адразу ў чацвёрты клас прыватнай жаночай гімназіі Веры Прозаравай у Вільні.

Byчыццa дaвялocя з вялiкiмi пepaпынкaмi, бo пaчaткi cyxoтaў i дpэннae xapчaвaннe пaдpывaлi i бeз тaгo квoлы aд пpыpoды apгaнiзм. Пoўны кypc гiмнaзii будучая пісьменніца cкoнчылa ў 1901 г., a ў 1902 г. пacля cпeцыяльныx icпытaў aтpымaлa пacвeдчaннe нa звaннe xaтняй нacтaўнiцы.

Праўда настаўнічала нядоўга. Усяго каля года. Прычына ў тым, што марыла працягваць вучобу. Таму Алаіза, зарабіўшы крыху грошаў, падалася ў Пецярбург. У Пецярбургу яна паступае на курсы выxaвaльнiц i кipaўнiц фiзiчнaй aдyкaцыi П. Лесгафта.

У біяграфіі паэтэсы менавіта пецярбургскія гады займаюць асаблівае месца. Рэвалюцыйныя ідэі захапілі Алаізу. І яна разам з сябрамі арганізуе “Kpyг бeлapycкaй нapoднaй acвeты і культуры”.

Да калядных велікодных свят сіламі Пецярбургскага беларускага гуртка выдаваліся кніжачкі-пісанікі, у якіх і былі надрукаваны першыя вершы Цётцы.

Чытач. Цяжка жыць, трудзіцца,

Калі няма долі

Жыта не радзіцца

На мужыцкім полі.

 

З капы умалоту

Не болей асміны,

І еш за работу

Чорны хлеб з мякіны.

 

Прыйдзе восень, – трэба

Заплаціць падаткі,

А тут няма хлеба

І грошы няхваткі.

 

І жыві, як знаеш,

З бяды выручайся,

Калі сілу маеш,

Долі дажыдайся.

 

Дзе ж ты, мая доля,

Дзе ж ты захавалась,

Без цябе няволя

І бяда засталась.

 

На руках мазолі,

Дзень и ноч труджуся,

Не маючы долі

Бедным спаць лажуся.

 

А устаўшы рана,

Вазьму касу ў рукі

І іду да пана

Касіць яго лукі.

 

І за сорак грошы

Дзень касой махаю.

Кажуць – пан харошы, —

Далібог, не знаю!

 

Аканома знаю, –

Ды і як не знаці,

Штодзень спатыкаю

Тут на сенажаці.

Штодзень слухаць трэба,

Як ён лаець брыдка.

Не пражыць без хлеба,

Цярпі, мой, Мікітка.

 

Цярплю, сцяўшы зубы,

І касой махаю,

Сонца сушыць губы,

З смагі паміраю.

 

А дамоў вярнуся –

Дзе ж тут аддыхаці –

І ізноў бяруся

Касу пакляпаці,

 

Каб назаўтра рана,

З гостраю касою

Сенажаць у пана

Выкасіць з расою.

 

Дзе ж ты, мая доля,

Дзе ж ты, адгукніся!

                       “Мужыцкая доля”

Вяд. Пасля двухгадовага знаходжання ў Санкт-Пецярбургу, атрымаўшы медыцынскую падрыхтоўку на курсах, Цётка вярнулася ў Вільню і працавала фельчарам у псіхіятрычнай лячэбніцы ў Нова-Вілейцы.

Алаіза – натура баявая, поўная творчай энергіі і прагі да барацьбы ў гэты перыяд свайго жыцця здавалася была ўсюды. Вось яна ў Санкт-Пецярбургу чытае на вечарыне свае вершы. У Вільні выступае з прамовамі на маёўках. Як актрыса вандруе па Беларусі з тэатрам І. Буйніцкага. Прымала ўдзел у жаночым з’ездзе ў Маскве (1905) як дэлегат ад беларускіх жанчын.

Пагроза арышту і судовай расправы за ўдзел ў рэвалюцыйных падзеях ў Вільні прымусілі Цётку ў снежні 1905 года нелегальна выехаць у Галіцыю на Украіну.

Нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча, яна выпускае ў 1906 годзе у Жоўкве нeпaдaлёкy aд Львoвa зборнікі вершаў “Xpэcт нa cвaбoдy” i “Cкpыпкa бeлapycкaя”.

Цётка адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. У 1906 годзе выходзіць падручнік-хрэстаматыя “Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Гэта былі аўтарскія вершы, апавяданні, прыпеўкі, загадкі, казкі, прыказкі.

Таксама Алаіза Пашкевіч мела дачыненне да выдання газет “Наша доля” і “Наша ніва”, фактычна была рэдактарам часопіса для моладзі “Лучынка”.

Чытач. 3 “Лучынкай” паволі ў зімовую ночку

С хаты да хаты пойдзем шукаць,

Мабыць, забыты людзьмі у куточку,

Хлопец-сіротка дзе хоче чытаць.

 

Можа, дзяўчына, спраўшы кудзельку,

Будзе ў запечку маркотна сядзець,

Або ў зімову нудну нядзельку

Праз выбіту шыбу на поле глядзець.

 

Падойдзем да іх мы з “Лучынкай”, пасвецім,

Аб роднай старонцы сцікавіма іх, –

Можа з “Лучынкі” іскры разнецім

У думках і ў сэрцах сіл маладых.

 

І, мо, з “Лучынкі” іскры гарачы

Асвецяць цёмны хлопцаў куток,

І распраменяць вочы дзяўчаці,

Ахвотней сядзе прасці лянок.

 

Паволі, ціха, у роўнай меры.

Будзем з “Лучынкай” наперад спяшаць —

З вёскі у вёску, праз кожные дзверы,

Клікаць, каб моладзь святло вышла ўзяць.

 

Моладзь, вы – сіла у кожнае хаце,

Вы – сонейка, радасць для бацькі, для маці.

Вучыцесь, старайцесь, багаццесь у сілы.

Бо жджэ вас з надзеяй край наш радзімы.

                                                  “Лучынка”

Вяд. У 1908-1909 гадах Цётка жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце.

У эміграцыі пісьменніца замілавана згадвала родны край, па якім вельмі сумавала і які малявала ў сваіх вершах з настальгічнай ідэалізацыяй.

Чытач. І душна, і цесна, і сэрца самлела

Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх…

Як птушка на скрыдлах, ляцець бы хацела,

Як хваля па моры, плыла бы да іх!

 

Ўзнялася б, здаецца, расінкай на хмары,

А хмары бы ветрам сказала я гнаць

Далёка, далёка, дзе сняцца мне чары,

Дзе боры густыя над Нёмнам шумяць,

 

Дзе пацеркай белай Вілля прабягае,

Дзе Вільня між гораў гняздо сабе ўе,

Дзе кожна дарога і крыж мяне знае,

Дзе ўсё, усё чыста вярнуцца заве!

 

Там я нарадзілась і вырасла ўволю,

Там першыя словы вучылась казаць.

Затое сягоння ляцела б стралою

Там з імі, з усімі год Новы спаткаць.

 

Ой, мілыя, мілыя, снегам пакрыты

Загоны, лясочкі, дарожкі мае!

Эх, як вы у сэрцы маім не забыты,

Як часта абраз ваш у думцы ўстае!

 

А вы, бледны твары, панураны ў працы,

І ты, друг мой, смутак з іх слёзных вачэй,

Прыміце сягоння прывет мой гарачы,

Каб жыць нам было ў гэтым годзе лягчэй!

                                                    “З чужыны”

Вяд. Вярнуцца на радзіму пісьменніца змагла толькі ў 1911 годзе, калі выйшла замуж за інжынера, дзеяча літоўскага сацыял-дэмакратычнага руху Сцяпана Кайрыса.

У 1915 годзе Цётка працавала ў Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагала ствараць дзіцячыя прытулкі, даглядала хворых як сястра міласэрнасці.

У 1916 годзе Алаіза Пашкевіч прыехала на пахаванне бацькі ў вёску Стары Двор і засталася на некаторы час ратаваць сваіх блізкіх і землякоў ад тыфу. Дапамагаючы іншым, пісьменніца сама заразілася гэтай хваробай і пайшла з жыцця 5 лютага.

Цётка адышла ў нябыт у росквіце творчых сіл, не паспеўшы здзейсніць значнай часткі творчых задум. Але бяссмяротнай засталася творчасць паэтэсы. Запаветная мара Алаізы “стаць песняй у народзе” збылася.

Чытач. На магіле зыду дубам,

Пачну шаптаць братнім губам

Аб іх долі, аб свабодзе.

Стану песняй у народзе.

Пастух дудку з мяне скруціць,

Як зайграе — кроў замуціць.

Як засвішча, кожны стане:

“Што за гранне, што за гранне?

Што-то будзе, што-то будзе.

З гэтай песні ў нашым людзе!”

Востры зубы, як бы з пілы,

Колюць, рэжуць, цягнуць жылы.

Смаляць, паляць, пякуць, студзяць

Старых, малых со сну будзяць,

Як на вуглях кожны стане:

“Што за гранне, што за гранне

Што-то будзе, што-то будзе

З гэтай песні ў нашым людзе?”

Ліст дубовы пад хлеб сцелюць

Жолудзь яго ў жорнах мелюць.

А гдзе толькі дудка свішча,

Людзі бягуць, як на грышча,

Як на дзіва кожны стане:

“Што за гранне, што за гранне?

Што-то будзе, што-то будзе

З гэтай песьні ў нашым людзе?”.

                                   “На магіле”

Вяд. Чытайце кнігі Цёткі. І прыходзьце да нас у Пружанскую бібліятэку!

Складальнік: нам. дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Аляксеева В.В.

 

Крыніцы.

  1. Aлaiзa Пaшкeвiч (Цёткa). – Тэкст электронны // Karotkizmest : [сайт]. – URL : https://karotkizmest.by/%D0%B1%D0%B8%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D0%B8/%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%96%D0%B7%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87-%D1%86%D1%91%D1%82%D0%BA%D0%B0.html.
  2. Астаповiч, Г. “Свой скарб табе, народ, я аддаю” // Роднае слова. – 2012. – №2. – C.73 – 77.
  3. Бартошык, Ю. Бліскавіца на небе беларускаскасці / Юрась Бартошык // Полымя. – 2016. — №7. — С. 145-164.
  4. Цётка. – Тэкст электронны // Padu.by : [сайт]. – URL : https://profil.adu.by/mod/book/view.php?id=3355/.
  5. Цётка (Алаіза Пашкевіч). – Тэкст электронны // Мозырская центральная районная библиотека им. А.С. Пушкина : [сайт]. – URL : https://mozyrlib.by/structure.php.
  6. Цётка Выбраныя творы / Цётка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 196, [1] с.

 

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »