Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

У краіне беларускіх загадак

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у філіяле “Кляпацкая сельская бібліятэка” прайшоў урок-гульняУ краіне беларускіх загадак.  Вучні пазнаёміліся з загадкамі-пытаннямі, загадкамі-апісаннямі, загадкамі-рыфмаванкамі, загадкамі-задачкамі. Таксама разгадвалі шарады, анаграмы, метаграмы, лагагрыфы. Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме і дало магчымасць дзецям пашырыць свой слоўнікавы запас. Гульня садзейнічала развіццю творчых здольнасцяў вучняў і выхаванню любові да роднага слова.

Місюля Н.А. (загадчык філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »